Маляваныч: «Адправілі, як бандэроль па пошце»

Акцёр, якога не пусцілі ў Грузію, ужо вярнуўся ў Польшчу.

Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), якому адмовілі ва ўездзе ў Грузію, вярнуўся ў Польшчу. Ён даў некалькі парад беларусам, якія збіраюцца ў Кутаісі, Батумі, Тбілісі і г.д.

— Сябры, я ў Варшаве. Усе добра! Пасля забароны на ўезд у Грузію мяне раніцай адправілі, як бандэроль па пошце. Пашпарт аддалі толькі пасля таго, як па прылету ўсе пасажыры выйшлі з самалета, — напісаў акцёр на сваёй старонцы ў Facebook. — Першае: я ўдзячны за ўсе вашыя званкі і смс, якія атрымліваў да самай ночы!

Аляксандр Ждановіч. Фота: асабістая старонка акцёра ў Facebook

Каб даведацца, што цябе любяць — не трэба паміраць ці хварэць. Дастаткова, каб грузінскія памежнікі праявілі да цябе «асаблівую» увагу. 

Другое: да жыцця лепей адносіцца як да прыгодніцкай аповесці, нечаканыя сюжэтныя павароты якой табе цікавыя, якімі б яны не былі.

Таксама акцёр напісаў некалькі пунктаў, якія могуць быць карысныя беларусам пры паездках у Грузію:

  • Калі есць магчымасць — не карыстайцеся беларускім пашпартам (у мяне быў сіні польскі дакумент, так званы «жэнеўскі»).
  • Падрыхтуйцеся да пытанняў: куды вы едзеце? дзе і ў каго будзеце жыць? ці маеце адваротны квіток? Літаральна, маршрут паездкі, адрасы, тэлефоны, фінансавыя гарантыі, медстрахоўка.
  • Таксама адказвайце дакладна, выразна, трымайце дакументы пад рукой.

Усіх, хто збіраўся прыйсці на сустрэчу з Маляванычам у Грузіі, а таксама ўсіх жадаючых, акцёр запрашае далучыцца да прамога эфіра на яго Facebook сёння а 19-й па Варшаве.  

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)