Судаленка: «Дзіця не выбірала ні краіну, ні гэтую турму. Роды — гэта не частка пакарання»

Праваабаронца заклікаў Лукашэнку вызваліць цяжарную палітзняволеную: «Пачніце Год жанчыны з міласэрнасці».

— У Беларусі дзіця можа нарадзіцца ў турме, — адзначае праваабаронца.

Ён нагадвае, што ў гомельскай калоніі палітзняволеная Наталля Левая зацяжарыла пасля дазволенага спаткання з мужам.

— Ужо ў сакавіку яна павінна нарадзіць. Сядзець ёй яшчэ каля чатырох гадоў. Гэта першае доўгачаканае дзіця ў сям’і і першае дзіця палітычнай зняволенай, якое можа нарадзіцца ў турме, — канстатуе Леанід Судаленка.

У гэтай сувязі праваабаронца звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі:

— Дзіця ні ў чым не вінаватае. Яно не выбірала ні гэтую краіну, ні гэтую турму. Роды — гэта не частка пакарання. Месца цяжарнай жанчыны дома, побач з сям’ёй, пад наглядам лекараў, а не канваіраў.

Аляксандр Рыгоравіч, вы абвясцілі гэты год Годам жанчын у Беларусі. Пачніце яго з міласэрнасці. Памілуйце будучую маці і яшчэ не народжанае дзіця. Хаця б дзеля таго, каб у нашым свеце крыху заставалася чалавечнасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)