«Загляне сонца». Чаму беларусы – гэта не рускія. Не са знакам якасці, не без яго

Развагі пра тое, чаму мы не тыя, кім нас выдае чужая прапаганда.

У памяць пра Мікіту Мелказёрава і ягоную працу «Салідарнасць» публікуе абраныя выпускі з ягонага праекта «Загляне сонца».

І сёння прапануем звярнуць увагу на пілотную перадачу, у якой яе аўтар паразважаў, чаму беларусы — гэта не рускія, а гісторыя пра «брацкія народы» — гэта пра акупацыю, а не волю народа.

«Я той чалавек, які доўга жыў у рускай парадыгме. І той чалавек, які робіць значныя высілкі, каб з яе выйсці», — Мікіта Мелказёраў.

Калі для вас гэта бяспечна, падпішыцеся на канал Загляне сонца, каб сістэматызаваць свае веды па гісторыі краіны.